У Венесуэле не хапае наяўных грошай, адзін з гарадоў выпусціў сваю валюту

У Венесуэле не хапае наяўных грошай, адзін з гарадоў выпусціў сваю валюту

У Венесуэле не хапае наяўных грошай, і ўлады горада Элорса, выпусцілі сваю валюту. Яна так і называецца — “элорса”. Гэтымі банкнотамі мясцовым жыхарам і гасцям можна будзе разлічвацца за пакупкі на рынках падчас святочных кірмашоў. Мясцовыя ўлады занепакоеныя, што гіперінфляцыя і дэфіцыт наяўных грошай вельмі негатыўна ўплываюць на гарадскі гандаль, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.

“Элорса” выпушчаная ў двух наміналах — 50 тысяч і 100 тысяч. На іх можна пабачыць мясцовага героя барацьбы за незалежнасць ад Іспаніі — Хасэ Андрэса Элорсу. “Мы ўжо прадалі купюры на суму 2 млрд балівараў”, — сказаў мэр горада Салфрэдзі Саларзана.

У Венесуэле самыя высокія тэмпы інфляцыі ў свеце. За год цэны ў краіне выраслі на 6000%. Жыхарам Венесуэлы забаронена траціць больш 10 тысяч балівараў за дзень на аднаго чалавека, а на чорным рынку гэта толькі 5 амерыканскіх цэнтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі