У Варшаве з-за Лукашэнкі пікетавалі літоўскую амбасаду (фота)

Такім чынам актывісты вырашылі выказаць свой пратэст супраць рашэння ўладаў Літвы накіраваць міністра замежных спраў Лінаса Лінкявічуса да Аляксандра Лукашэнкі з запрашэннем на саміт “Усходняга партнёрства” у Вільні. Арганізатарамі акцыі выступілі кіраўнік руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык і грамадскі дзеяч Сяргей Касцюковіч.



Пікетоўцы прыйшлі да амбасады з банерам “Стоп рэпрэсіям у Беларусі!” і партрэтамі беларускіх палітвязняў. Таксама была падрыхтавана петыцыя.


Ахова амбасады нервова паставілася да акцыі і выклікала на беларусаў паліцыю. Па прыездзе паліцыянты перапісалі асабістыя дадзеныя арганізатараў і далі беларусам правесці акцыю. На заканчэнне пікету прадстаўніку амбасады была перададзена петыцыя з пратэстам супраць дзеянняў літоўскіх уладаў.



Нагадаем, што саміт краін “Усходняга партнёрства” ЕС пройдзе 28-29 лістапада ў Вільні.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі