У Варшаве прэзентуюць “Вялікае княства Беларусь”

Кніга была выдадзена ў Польшчы на польскай мове. Гэта зборнік апавяданняў, што складаюць іранічную аповесць пра Беларусь, пра сучасныя міфы вакол нашай краіны, пра яе месца ў Еўропе. Матэрыял для кнігі збіраўся цягам 10 гадоў.



Раней апавяданні, якія ўвайшлі ў кнігу, друкаваліся ў розных перыядычных выданнях па-беларуску. Мерапрыемства распачнецца а 19.00 у Pracownia Duży Pokój  (ul. Koszykowa 24/12).



Віталь Воранаў — беларускі пісьменнік, рэдактар і перакладчык. Сузаснавальнік і старшыня "Беларускага культурна-навуковага цэнтру" у Познані і выдавецтва “Белы крумкач". Пераклаў на беларускую мову "У чаканні Гадо" Сэмюэля Бэкета і “Віні-Пуха” Алана Мілна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі