У Ванкуверы адкрыліся зімовыя Алімпійскія гульні, агонь запаліў Уэйн Грэцкі

За некалькі гадзінаў да гэтага здарылася трагедыя — падчас трэніровачных заездаў загінуў грузінскі саначнік Надар Кумарыташвілі XXI зімовыя Алімпійскія гульні адкрыліся сёння ў Ванкуверы. Агонь Алімпіяды запалілі чатыры знакамітых канадскіх спартсмена, у тым ліку і легендарны хакеіст Уэйн Грэцкі.


За некалькі гадзінаў да гэтага здарылася трагедыя — падчас трэніровачных заездаў загінуў грузінскі саначнік Надар Кумарыташвілі. Ён згубіў кіраванне над сваімі санкамі, якія сутыкнуліся са сцяной трэка, а сам спартсмен выляцеў з трасы. Кумарыташвілі памёр у бальніцы. Зборная Грузіі вырашыла працягваць свой удзел у Алімпійскіх гульнях.

У цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў, якая была прысвечана памяці загінулага грузінскага атлета, прымалі ўдзел каля 2,5 тысячы спартсменаў з 82 краін свету.


Зборная Беларусі на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў. Са сцягам хакеіст Алег Антоненка

Нагадаем, Алімпійскія гульні ў Ванкуверы працягнуцца 17 дзён. Будуць разыграныя 86 камплектаў медалёў у 15 відах спорту. Беларускія спартсмены выступяць у спаборніцтвах па шасці відах: біятлоне, фрыстайле, лыжных гонках, горных лыжых, канькабежным спорце і хакеі.


Фота — Reuters, AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі