У Светлагорску пасля сустрэчы з ІП затрымлівалі Макаева і Сіўчыка

У Светлагорску пасля сустрэчы з ІП затрымлівалі Макаева і Сіўчыка

Увечары 19 лютага ў Светлагорску пасля сустрэчы з індывідуальнымі прадпрымальнікамі затрымлівалі Аляксандра Макаева і Вячаслава Сіўчыка, якія прыехалі з Мінска. Сіўчык — грамадскі дзеяч, удзельнік шматлікіх вулічных акцый пратэсту, пачынаючы з 1990-х. Макаеў — адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху, арганізатар вулічных пратэстаў, якія прайшлі ў Мінску ў мінулы панядзелак.

Як інфармуе сайт spring96.org, восем міліцыянераў забралі гасцей са сталіцы з чыгуначнага вакзала, дзе яны чакалі цягнік "Калінкавічы — Баранавічы". Іх адвезлі ў мясцовы РАУС і, па словах Аляксандра Макаева, вінавацілі ў "дробным хуліганстве". Аднак пасля адпусцілі.

Нагадаем, у розных гарадах краіны праходзяць сходы ІП, якія выступаюць за адмену ўказа кіраўніка дзяржавы № 222. Нямала іх збіраюцца ехаць у бліжэйшы панядзелак у Мінск на вулічную акцыю пратэсту. Учора намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч у чарговы раз заявіла, што згаданы ўказ не будзе адменены і прадпрымальнікам трэба вучыцца жыць у новых умовах.

Шумчанка: Сутыкнуліся з тым, што, каб вырашыць праблемы ІП, трэба змяніць уладу

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі