У сваякоў Ізраілевіча прынялі перадачу ў СІЗА КДБ

У сваякоў Ізраілевіча прынялі перадачу ў СІЗА КДБ

У жонкі Аркадзя Ізраілевіча Маргарыты прынялі перадау ў СІЗА КДБ. Пра гэта журналістам tut.by паведамілі знаёмыя сям'і. 

Тым не менш афіцыйнага пацвярджэння, што бізнэсоўца затрымаў Камітэт дзяржбяспекі па-ранейшаму няма. Афіцыйны прадстаўнік КДБ Андрэй Яраш зранку 6 лістапада заявіў журналістам: "Мы не каментуем дадзеную сітуацыю".

Звесткі пра затрыманне Аркадзя Ізраілевіча з'явіліся ў СМІ ўвечары 31 кастрычніка. Паведамлялася, быццам яго затрымалі за дачу хабару. Ніводнае сілавое ведамства афіцыйна не пацвердзіла, што займаецца "справай Ізраілевіча".

Ізраілевіч, па версіі "Ежедневника", уваходзіць у сотню самых уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі. Яго група кампаній "ІВ" пабудавала шэраг бізнэс-цэнтраў і жылых дамоў у Мінску. Таксама Ізраілевіч займаўся гандлем нафтапрадуктамі і мае долю ў асфальтабетонным заводзе ў Мінску. 

Шырокую вядомасць яму прынёс канфлікт вакол рэстарана "Поедем поедим", пабудаваным каля Курапатаў. Журналісцкае расследаванне газеты "Новы час" сцвярджае, быццам Ізраілевіч з'яўляецца канчатковым бенефіцыярам гэтай установы, пастаўленай каля месца масавых расстрэлаў. Бізнэсовец судзіўся з выданнем, але прайграў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі