У суботу ў Мінску на вуліцы Леніна абмяжуюць рух транспарту

У суботу ў Мінску на вуліцы Леніна абмяжуюць рух транспарту

У суботу ў Мінску на ўчастку вуліцы Леніна ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кірава часова абмяжуюць рух транспарту. У гэты дзень у сталіцы пройдзе велапрабег, ён пачнецца ад вуліцы Леніна а 21-й гадзіне. Раварсты паедуць па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі. Як інфармуе БЕЛТА, там жа на вуліцы Леніна ў суботу пройдзе мерапрыемства, прысвечанае Еўрапейскаму тыдню мабільнасці і гарадской экалагічнай акцыі "Дзень без аўтамабіля".

ДАІ абмяжуе рух на згаданым участку вуліцы Леніна ад 6-й да 24-й гадзіны ў абодвух накірунках. Аб'язджаць яго прапануюць па вуліцы Энгельса і іншых прылеглых вуліцах.

У суботу ў Мінску на вуліцы Леніна абмяжуюць рух транспарту
Фота: http://guvd.gov.by/

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі