У суботу ў Беларусі будзе да 10 градусаў цяпла, дажджы
![Дождж у лютым](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/people-2569740_1280.jpg.webp?itok=dkmk7--5)
Дождж у лютым / pixabay.com
У суботу, 17 лютага, раніцай і ў дзённыя гадзіны ў Беларусі прагназуюцца ападкі — пераважна дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць, што на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. На паўночным усходзе парывы ветру могуць дасягаць 15-18 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад 0 да +1), удзень — 2-8 цяпла (на поўдні краіны — да +10, у сталіцы — ад +3 да +5).
У нядзелю ўмовы надвор'я істотна не зменяцца, а ў панядзелак пахаладае — уначы будзе месцамі да -13 градусаў.
![У суботу ў Беларусі будзе да 10 градусаў цяпла, дажджы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/NuZmJzzeXN0.jpg.webp?itok=UJHQs6CW)
vk.com/belgidromet
![У суботу ў Беларусі будзе да 10 градусаў цяпла, дажджы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/_EId_QUjEoQ.jpg.webp?itok=-805zS2Y)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.