У студэнцкім інтэрнаце ў Мінску знайшлі цела 19-гадовага першакурсніка з Расіі

У студэнцкім інтэрнаце ў Мінску знайшлі цела 19-гадовага першакурсніка з Расіі

У Мінску ў інтэрнаце на праспекце Незалежнасці ў мінулыя выходныя знайшлі цела 19-гадовага першакурсніка. Следчыя цяпер высвятляюць прычыны смерці студэнта, паведамляе tut.by.

Цела маладога чалавека знайшлі ў пакоі, зачыненым знутры. Гэта студэнт першага курса, ураджэнец расійскага горада Курска.

"Пра невядомую адсутнасць маладога чалавека паведаміла супрацоўніку ўстановы дзяўчына, якая не змагла да яго датэлефанавацца. Сусед загінулага на выходныя з'ехаў дадому", — паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінску Марына Дранькова.

Паведамляецца, што на целе юнака не выявілі бачныя прыкметы крымінальнага характару. Знаёмыя распавялі, што напярэдадні ўвечары яны разам выпівалі.

Паведамляецца, што хлопец навучаўся ў БНТУ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі