У страшнай аварыі пад Мінскам загінуў чалавек, другі — у рэанімацыі (фота)

У страшнай аварыі пад Мінскам загінуў чалавек, другі — у рэанімацыі (фота)

У Мінскім раёне на аўтадарозе Мінск-Калачы-Мядзел зранку 8 лютага адбылася страшная аварыя.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ДАІ, 58-гадовы мінчук на "Пежо" падчас абгону выехаў на сустрэчную паласу. Гэты манеўр завяршыўся трагічна не толькі для яго, бо ён сутыкнуўся з "Волгай", у якой ехала маладая сям'я.

Ад удару абедзве машыны моцна сплюшчыла. Кіроўца "Пежо" загінуў. Кіроўца і пасажырка "Волгі" былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, што ўратавала ім жыцці. Як удакладняе tut.by, мужчыну шпіталізавалі з цяжкімі траўмамі, а яго жонку накіравалі на абследаванне.

Па факце ДТЗ следчыя праводзяць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі