У сталіцы Японіі ўзяў старт летні турнір года па сумо Нацу басё

10-га траўня у такійскім Палацы спорту “Какугікан” ўзяў старт традыцыйны летні турнір года па барацьбе сумо за Імператарскі кубак Нацу басё. Цягам 15-ці дзён барацьбіты элітных дывізіёнаў макууці і дзюрё павінны правесці па 15 паядынкаў.  У першы день спаборніцтваў па белым пераможным шары ў свае турнірныя капілкі паклалі шасцёра з сямі ўладальнікаў двух найвышэйшых тытулаў барацьбы сумо: ёкадзуна Хакухо і Асасёрю, азэкі Харумафудзі, Кайо, Катаміцукі і Ціётакай. Першы еўрапейскі азэкі балгарскі волат Катаосю, нажаль, свята перамогі першага паядынку быў пазбаўлены.

Вынікі турніра і ўладальніка галоўнага трафея мы назавем вам роўна праз два тыдні — 24-га траўня у асобным спартовым выпуску Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі