У сталіцы ідзе паляванне на парушальнікаў з сабакамі

Паляванне на парушальнікаў з сабакамі ідзе ў беларускай сталіцы. Больш за 700 уладальнікаў хатніх жывёлаў сёлета атрымалі папярэджанні за парушэнне правілаў іх утрымання, было складзена больш за 100 пратаколаў. 39 чалавек былі аштрафаваныя на суму болей за 2 мільёны рублёў.

Як адзначае агенцтва "Мінск-навіны", большасць парушэнняў звязаныя з выгулам жывёлаў. Іх мусяць фіксаваць супрацоўнікі жыллёвых арганізацый, аднак найчасцей ім удаецца складаць пратаколы толькі ў прысутнасці міліцыянтаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі