У спрынце на Кубку свету Дар'я Домрачава была толькі восьмай

Беларуска Дар'я Домрачава няўдала выступіла ў спрынце на 7,5 км на 2-м этапе Кубка свету па біятлоне ў аўстрыйскім Хохфільцэне. Яна дапусціла на агнявых рубяжах два промахі і ў выніку была толькі 8-й. Домрачава саступіла фінцы Кайсе Мякярайнен, якая перамагла ў спрынце (з адным промахам на агнявых рубяжах) 42 секунды.

Другое месца ў італьянкі Карын Оберхофер, якая трапна страляла і саступіла на лыжні 10,4 секунды Мякярайнен. Трэцяй была нарвежка Тырыль Экхаф — 1 промах, амаль 30 секунд адставання ад лідаркі.


32-е месца ў спрынце заняла беларуска Настасся Дубарэзава, у яе два промахі (адставанне — 1:32.5). Надзея Скардзіна была 36-й, яна таксама двойчы прамахнулася (1:34.2). Надзея Пісарава заняла 45-е месца, у яе былі два промахі на агнявых рубяжах (1:49.7). Яшчэ адна беларуска Ірына Крыўко скончыла спрынт 81-й, у яе былі тры недакладныя стрэлы (3:16.9).

Нагадаем, Кайса Мякярайнен з'яўляецца лідаркай Кубка свету 2014-2015 гадоў (222 ачкі), Тырыль Экхаф на другім месцы (182), Дар'я Домрачава — на трэцім месцы (177).

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі