У Смаргонскім раёне выратавальнікі тушылі трактар (фота)

У Смаргонскім раёне выратавальнікі тушылі трактар (фота)

Смаргонскія выратавальнікі ўвечары 4 лютага тушылі пажар у кароўніку ў вёсцы Вішнёва. Падчас раздачы корму жывёлам загарэўся трактар проста ўнутры памяшкання. Работнікі фермы да прыезду пажарных спрабавалі збіць агонь вогнетушыльнікам, а таксама вывелі 100 галоў жывёлы.

У выніку трактар істотна пашкоджаны, але будынак практычна не пацярпеў — толькі закурыла сцены і перакрыцце. Пацярпелых сярод людзей і жывёл няма.

Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі, перадае прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі