У Смалявіцкім раёне п'яны кіроўца ўчыніў смяротную аўтааварыю
Аўтааварыя са смяротным вынікам адбылася ў Смалявіцкім раёне каля пасёлка Зялёны Бор раніцай 5 снежня.
Як інфармуе БЕЛТА, п'яны жыхар вёскі Зарэчча на "Фольксвагене" сутыкнуўся з мікрааўтобусам "Мэрсэдэс", які рухаўся ў спадарожным напрамку.
У выніку аўтааварыі загінуў 26-гадовы жыхар пасёлка Акцябрскі, які ехаў з п'яным кіроўцам. У лякарню трапілі тры чалавекі — 25-гадовы жыхар вёскі Пліса, а таксама два жыхары вёскі Зарэчча — 29-і і 25 гадоў.
Фота: БЕЛТА