У Смалявічах атрымала "хатнюю хімію" шматдзетная маці — за абразу кіраўніка МУС

У Смалявічах атрымала "хатнюю хімію" шматдзетная маці — за абразу кіраўніка МУС

У Смалявічах атрымала паўтары гады "хатняй хіміі" шматдзетная маці Кацярына Сазонава — за абразу ў Telegram міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Пракурор прасіў для абвінавачваемай два гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу, але суддзя Людміла Якаўлева зрабіла інакш.

Сазонава — маці траіх дзяцей, двое з іх непаўналетнія. Жанчына знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па догляду за дзіцём.

У матэрыялах следства адзначаецца, што Кацярына Сазонава “ў адным з тэлеграм-каналаў, наўмысна, з мэтай публічнай абразы прадстаўніка ўлады... размясціла непрыстойныя па форме і зневажальныя па накіраванасці тэкставыя паведамленні ў дачыненні да міністра ўнутраных спраў". Яе прызналі вінаватай у "абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў" (арт. 369 КК). Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі