У штабе Ціханоўскай заявілі пра падрыхтоўку яе афіцыйнага візіту ў Аўстрыю

В штабе Тихановской заявили о подготовке ее официального визита в Австрию

Святлана Ціханоўская 26-28 красавіка наведае з афіцыйным візітам Аўстрыю, паведамілі ў штабе палітыка.

Мяркуецца, што ў Вене яна сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Аляксандрам ван дэр Беленам, канцлерам Себасцьянам Курцам, міністрам замежных спраў Аляксандрам Шаленбергам і кіраўнікамі місій пры АБСЕ.

Бакі абмяркуюць арганізацыю перамоваў па вырашэнні крызісу ў Беларусі і магчымыя спосабы "прымусу рэжыму да дыялогу з беларускім народам", расказалі ў штабе Ціханоўскай.

У сакавіку Ціханоўская звярнулася да беларусаў з просьбай выказацца пра перамовы апазіцыі і ўладаў пры пасярэдніцтве АБСЕ і ААН.  Прагаласаваць можна было на платформе "Голас". Ідэю падтрымалі больш за 770 тысяч чалавек. У канцы сакавіка палітык абвясціла пра пачатак другога этапу падрыхтоўкі да перамоваў. Адзін з напрамкаў гэтага этапу — прымус рэжыму да перамоваў пры дапамозе ўзмацнення знешняга і ўнутранага ціску і новых формаў пратэсту. Адначасова будуць ісці падрыхтоўка і арганізацыя саміх перамоваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі