У школьныя праграмы дадалі Святлану Алексіевіч, але прыбралі Кузьму Чорнага

У школьныя праграмы дадалі Святлану Алексіевіч, але прыбралі Кузьму Чорнага

Праграмы для школьнікаў па беларускай літаратуры для базавага ўзроўню сталі меншымі. Дзесяцікласнікі на базавым узроўні больш не вывучаюць "Пошукі будучыні" Кузьмы Чорнага, "Запіскі Самсона Самасуя" Андрэя Мрыя.

"Скарочаная колькасць твораў для абавязковага вывучэння, і частка перанесеная ў спіс для дадатковага чытання. Але гэта для базавага ўзроўню, для павышанага ўсё засталося. Нават больш", —  апісваюць у Інстытуце адукацыі.

У 11 класе на базавым узроўні больш не абавязкова чытаць "Чорную панну Нясвіжа" Дударава. Але школьныя праграмы раяць старшакласнікам паглядзець гэты спектакль. 

На павышаным узроўні ўсе творы засталіся, але на якім узроўні вывучаць, вырашае школа. На павышаным гадзінаў на беларускую літаратуру амаль удвая болей.

 

У школьныя праграмы дадалі Святлану Алексіевіч, але прыбралі Кузьму Чорнага

Арлоў прыбраў бы са школьнай праграмы “А хто там ідзе?” Янкі Купалы

Чаргінец — нейкага палітыка, а школьныя настаўнікі — “аграрную літаратуру”.

Таксама ў праграмах для базавага ўзроўню больш няма "Чазеніі" Уладзіміра Караткевіча, камедыі "Пагарэльцы" Андрэя Макаёнка. "Дзікае паляванне караля Стаха" і "Каласы пад сярпом тваім" у праграме засталіся.

На думку настаўніцы мовы і літаратуры Таццяны, "Пошукі будучыні" Кузьмы Чорнага з праграмы выкідаць было не варта. 

"Вельмі перажываю за гэты твор Кузьмы Чорнага. Ён невялікі, але нацэльвае на пошукі сэнсу ў жыцці. Усё перакінулі на павышаны ўзровень. Але хто будзе вывучаць на такім узроўні?" —  пытаецца Таццяна.

У 11 класе ёсць раздзел "сучасная літаратура". Творы Віктара Марціновіча ці Альгерда Бахарэвіча там не з'явіліся. Але настаўнік сам можа даваць чытаць ці проста зацікавіць, падказвае Таццяна.

"У 11 класе ім не да чытання. Там ёсць сучасная проза і рэкамендаваны спіс. Але настаўнік сам можа дадаць. Калі настаўнік дасведчаны, ён можа зарыентаваць. Падказаць, дзе шукаць пісьменнікаў. Праблемы тут няма. Добра, каб у школе ў іх атрымалася даведацца пра апошнія творы Быкава і Святланы Алексіевіч", —  дадае настаўніца.

Нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч у школьную праграму па беларускай літаратуры для 11 класа ўсё ж уключылі.

Старшакласнікі будуць вывучаць яе твор "У вайны не жаночае аблічча". Таксама ў 11 класе ў раздзеле "Паэзія" узгадваюцца вершы Адама Глобуса. А вось п'есу "Тутэйшыя" Янкі Купалы школьнікам не вярнулі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі