У Шклове ў нядзелю святкуецца Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства святкуецца сёння ў горадзе Шклоў Магілёўскай вобласці. Для ўдзелу ў ім прыехалі каля 2 тысяч гасцей, паведамляе БЕЛТА.  У праграме свята шматлікія конкурсы, канцэрты, выставы. Віншаванне ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства прыслаў кіраўнік дзяржавы. У рускамоўных выпусках навінаў беларускіх тэлеканалаў яго чытаюць па-беларуску.

Адзначым, што свята адзначаецца ўжо 14-ы раз. Раней яго сталіцамі былі Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы ды іншыя гарады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі