Вы тут

У шэрагу раёнаў Беларусі знялі забарону на наведванне лясоў

pixabay.com

Ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці знятыя забароны і абмежаванні на наведванне лясоў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.

На пачатку мінулага тыдня пад забаронай былі лясы ў 82 раёнах краіны. Цяпер колькасць такіх раёнаў знізілася да 61. 

Па-ранейшаму забаронена наведваць лясы ва ўсёй Брэсцкай вобласці. Большасць раёнаў Гомельскай вобласці таксама знаходзіцца пад забаронай (акрамя Акцябрскага, Рэчыцкага, Калінкавіцкага, Мазырскага і Лельчыцкага). Забаронена наведваць лясы амаль у палове раёнаў Мінскай вобласці (акрамя Вілейскага, Капыльскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Дзяржынскага, Бярэзінскага, Нясвіжскага, Клецкага і Салігорскага раёнаў). На Віцебшчыне абмежаванні дзейнічаюць у васьмі раёнах — Шаркаўшчынскім, Мёрскім, Верхнядзвінскім, Расонскім, Шумілінскім, Віцебскім, Лёзненскім, Сенненскім. Таксама восем раёнаў знаходзяцца пад забаронай у Магілёўскай вобласці — Бялыніцкі, Чавускі, Мсціслаўскі, Крычаўскі, Клімавіцкі, Хоцімскі, Касцюковіцкі і Краснапольскі раёны.

На сайце Мінлясгаса апублікаваная інтэрактыўная мапа, па якой можна адсочваць ўвядзенне і зняцце абмежаванняў у розных рэгіёнах Беларусі. Мапа аператыўна абнаўляецца.