У шахце "Беларуськалія" адбылося ўзгаранне, на паверхню эвакуявалі людзей

У шахце "Беларуськалія" адбылося ўзгаранне, на паверхню эвакуявалі людзей

У шахце "Беларуськалія" адбылося ўзгаранне, эвакуявалі людзей. Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося позна ўвечары ў нядзелю на рудніку другога рудаўпраўлення на глыбіні 445 метраў. Там гарэў падземны медпункт, адбылося задымленне "горных выпрацовак галоўных кірункаў гарызонту". Колькі чалавек эвакуявалі на паверхню, не паведамляецца. Вядома, што ніхто не пацярпеў.

Адразу ж увялі план ліквідацыі аварыі. Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне. Адзначаецца, што вытворчы працэс не спыняўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі