У сераду ў Беларусі будзе да 28 градусаў цяпла

У сераду ў Беларусі будзе да 28 градусаў цяпла

Пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў чакаецца ў Беларусі 19 ліпеня. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Днём у асобных раёнах па паўночнай частцы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі прагназуюць слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы 3-8 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра складзе ад 6 да 12 градусаў цяпла. Удзень слупок тэрмометра падамецца да +20...+26 градусаў, а па Брэстчыне месцамі чакаецца да 28 градусаў вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі