У сераду па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі — навальніцы

У сераду па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі — навальніцы

Уначы ў сераду, 5 ліпеня, на ўсходзе Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень яны пройдуць амаль па ўсёй нашай краіне. Месцамі магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходні, 5-10 метраў за секунду (у асобных раёнах парывы да 15-18 метраў).

Як інфармуюць сіноптыкі, тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +7 да +13 градусаў (у Мінску — 8-10 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад 16 да 22 градусаў цяпла (у сталіцы — ад 15 да 17 градусаў). Чакаецца, што ў Беларусі пацяплее толькі да канца тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі