У Савеце ААН па правах чалавека пройдуць слуханні па сітуацыі ў Беларусі
![Штаб-кватэра ААН](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/u-n_22_09.jpg.webp?itok=YFCzlB8D)
Штаб-кватэра ААН / pixabay.com
У Савеце ААН па правах чалавека ў пятніцу адбудуцца слуханні па сітуацыі ў Беларусі, паведамілі ў Офісе Святланы Ціханоўскай. Будзе абмяркоўвацца даклад Вярхоўнага камісара. Ад Офіса ўдзел у слуханнях прыме дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр.
З 2020 года такія слуханні па беларускай сітуацыі праходзяць амаль на кожнай сесіі Савета па правах чалавека. "Для беларусаў гэта азначае, што пытанне правоў чалавека ў Беларусі і іх парушэнне рэжымам дагэтуль застаюцца ў цэнтры ўвагі міжнароднай супольнасці і самой ААН", — адзначыла Крысціна Рыхтэр.
Нагадаем, летам спецыяльны дакладчык ААН па Беларусі Анаіс Марын ацаніла сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі як катастрафічную. Тады яна казала, што сітуацыя толькі пагаршаецца. Але з тых часоў беларускія ўлады прынялі яшчэ і закон аб пашпартах, які, паводле ацэнкі ААН, "рызыкуе парушыць правы тысяч беларусаў у выгнанні, у тым ліку права на свабоду перамяшчэння".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.