У салігорскі "Шахцёр" перайшоў чэмпіён Малдовы

У салігорскі "Шахцёр" перайшоў чэмпіён Малдовы

У футбольны клуб "Шахцёр" (Салігорск) перайшоў паўабаронца Юрый Кендыш. Кантракт з ім разлічаны да канца 2022 года, інфармуе клубная прэс-служба.

Кендышу 29 гадоў, ён — ураджэнец Мінска. У Беларусі паўабаронца выступаў за "Партызан", "Тарпеда-БелАЗ", "Славію", брэсцкае "Дынама". Пасля ён у 2014-2015 гадах гуляў у Літве, наступныя два гады правёў у БАТЭ. З 2017-га Юрый Кендыш быў у Малдове, выступаў за "Шэрыф", у яго складзе тройчы стаў чэмпіёнам.

Кендыш быў гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі