У сакавіку выйдзе Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны

Да канца сакавіка запланаванае выданне Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі. Паводле апошніх звестак, спіс уключае 4786 гісторыка-культурных каштоўнасцяў з усіх рэгіёнаў краіны. Прычым ён папаўняецца па выніках штомесячных паседжанняў Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Так, Інстытут гісторыі Акадэміі навук рэкамендуе ўлучыць у спіс шэраг выбітных помнікаў археалогіі, якія могуць прэтэндаваць на высокую катэгорыю аховы.

Сярод знакавых аб'ектаў археалогіі называюцца крэмнездабывальныя шахты другой паловы III — пачатку I тыс. да н.э. у пасёлку Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Гроадзеншчыны, якія мяркуецца музеефікаваць.

Разам з тым, Ігар Чарняўскі з жалем адзначыў, што часцяком пасля ўключэння аб'екта ў спіс яго стан не паляпшаецца, а пагаршаецца. Асабліва спецыяліста хвалюе стан айчынных гістарычных сядзібаў, якія маюць велізарны патэнцыял для турбізнэсу.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі