У Рэчыцы мужчыну збілі, вывезлі ў лес і прывязалі да дрэва

У Рэчыцы мужчыну збілі, вывезлі ў лес і прывязалі да дрэва

У Рэчыцы 22-гадовага мужчыну збілі, вывезлі ў лес і прывязалі да дрэва. Здарэнне адбылося 17 чэрвеня, калі пацярпелы знаходзіўся ў гасцях у знаёмай. Раптоўна ў кватэру ўварваліся чацвёра мужчын. Трое з іх збівалі госця, а пасля пасадзілі яго ў аўтамабіль, вывезлі ў лес, прывязалі вяроўкай да дрэва і пагражалі падпаліць. У выніку зламыснікі яго пакінулі ў лесе. Мужчына праз нейкі час змог развязацца і патэлефанаваць у міліцыю. Ён паведаміў інфармацыю пра аўтамабіль крыўдзіцеляў. Увечары машыну затрымалі ў Рэчыцы.

Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, былі затрыманыя трое мужчын ва ўзросце 28, 27 і 26 гадоў. Яшчэ адзін падазраваны, 46-гадовы мужчына, аб’яўлены ў вышук. Крымінальную справу распачалі па факце асабліва злоснага хуліганства. Пра прычыну агрэсіі зламыснікаў у дачыненні жыхара Рэчыцы нічога не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі