У расійскім Варонежы ў выніку атакі дронаў пашкоджаны тры шматпавярховікі

Пашкоджаны тры шматпавярховікі, яшчэ ў чатырох выбітыя вокны

Пашкоджаны тры шматпавярховікі, яшчэ ў чатырох выбітыя вокны / @typicalvoronezh

Папярэдне 35 кватэр у трох шматпавярховіках атрымалі пашкоджанні ў выніку атакі дронаў у Варонежы, пра гэта піша тэлеграм-канал "Тыповы Воронеж" са спасылкай на губернатара вобласці Аляксандра Гусева. Пацярпела дзіця, у дзяўчынкі рэзаныя раны рукі, ногі і шыі.

Яшчэ ў чатырох жылых дамах на іншай вуліцы выбітыя вокны. Але там "абышлося без узгаранняў і іншых сур'ёзных наступстваў".

Мінабароны Расіі паведамляе, што над тэрыторыяй Варонежскай вобласці гэтай ноччу "былі знішчаныя пяць і перахопленыя тры ўкраінскія беспілотныя лятальныя апараты".

В российском Воронеже в результате атаки дронов повреждены три многоэтажки
Пашкоджаны шматпавярховік / тут і далей фота @typicalvoronezh
В российском Воронеже в результате атаки дронов повреждены три многоэтажки

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі