У расійскім Наватроіцку выбухнула фекальная станцыя, у горадзе ўвялі рэжым НС
![На месцы здарэння працуюць ратавальнікі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/tr_25_01_2.jpg.webp?itok=Fqqe1QKt)
На месцы здарэння працуюць ратавальнікі / МЧС России
У расейскім горадзе Наватроіцк (гэта Арэнбургская вобласць) адбыўся выбух на фекальнай станцыі, паведамляе РБК. У горадзе ўвялі рэжым надзвычайнай сітуацыі.
У выніку выбуху ў будынка станцыі абрынуўся дах і адна са сцен. Вядома пра аднаго загінулага. Тры чалавекі шпіталізаваныя, яшчэ шэсць чалавек знаходзяцца пад заваламі. Рэсурс 112 піша, што, паводле яго звестак, у будынку выбухнуў газавы балон.
Адзначым, што сёння ў Расіі адбылася серыя непрыемных інцыдэнтаў: буйны пажар тушылі на НПЗ у Туапсэ і ў цэху па вытворчасці аэралодак у Краснаярскім краі. Прычынай пажару ў Туапсэ называюць беспілотнік.
![В российском Новотроицке взорвалась фекальная станция, в городе ввели режим ЧС](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/tr_25_01.jpg.webp?itok=eLZA1KEw)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.