У расійскай амбасадзе ў Беларусі адкрыюць кнігу спачуванняў

У расійскай амбасадзе ў Беларусі адкрыюць кнігу спачуванняў

У расійскай амбасадзе ў Беларусі на працягу двух дзён будзе адкрытая кніга спачуванняў, інфармуе БЕЛТА. Пакінуць свой запіс там можна будзе 26 і 27 снежня з 10-й да 13-й і з 14-й да 17-й гадзіны.

26 снежня ў Расіі абвешчаны днём агульнанацыянальнай жалобы па ахвярах, якія загінулі ў авіякатастрофе самалёта Ту-154 25 снежня.

У Беларусі 26 снежня па даручэнні кіраўніка дзяржавы будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі над усімі дзяржустановамі. Таксама ў нашай краіне абмяжуюць правядзенне і трансляцыю забаўляльных мерапрыемстваў і праграмаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі