Вы тут

У Расіі зноў пагражаюць увесці абмежаванні на пастаўкі малака і мяса з Беларусі

pixabay.com

Рассельгаснагляд зрабіў чарговую заяву па пастаўках мясной і малочнай прадукцыі з Беларусі. У дачыненні 18 прадпрыемстваў уведзены ўзмоцнены лабараторны кантроль. Прычынай называюцца новыя выпадкі выяўлення парушэнняў ветэрынарна-санітарных патрабаванняў і нормаў Еўразійскага эканамічнага саюза. У спісе прадпрыемствы практычна з усёй краіны — з Баранавічаў, Ваўкавыска, Гродна, Пружанаў, Віцебска, Мазыра, Смалявічаў, Турава, Шклова і іншых гарадоў.

Калі сітуацыя з прадукцыяй згаданых прадпрыемстваў не зменіцца, то будзе разгледжана пытанне аб магчымым абмежаванні паставак у Расію, адзначае Рассельгаснагляд.

Нядаўна Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра тое, што Расія закрывае для Беларусі свае харчовыя рынкі. Ён выказаў меркаванне, што гэтае сур'ёзнае пытанне трэба абмяркоўваць на ўзроўні ўрадаў. Якраз у канцы тыдня чакаецца сустрэча прэм'ераў Беларусі і Расіі.