У Расіі ўкраінскага журналіста асудзілі на 12 гадоў калоніі строгага рэжыму

У Расіі ўкраінскага журналіста асудзілі на 12 гадоў калоніі строгага рэжыму

У Расіі ўкраінскага журналіста Рамана Сушчанку асудзілі на 12 гадоў калоніі строгага рэжыму. Як інфармуе УНІАН, карэспандэнта "Укрінфарма" абвінавацілі ў "шпіянажы" і прызналі супрацоўнікам украінскай разведкі. Рашэнне прыняў Маскоўскі гарадскі суд. Абвінавачанне прасіла для Сушчанкі 14 гадоў пазбаўлення волі. Абарона сцвярджала, што ён стаў ахвярай правакацыі. Раман Сушчанка сваю віну не прызнаў.

За кратамі журналіст знаходзіцца з верасня 2016 года, калі ён быў затрыманы ў Маскве (нібыта, здабываў сакрэтную інфармацыю пра расійскую армію і расгвардыю). Расійскі бок заявіў, што Раман Сушчанка пры ўездзе на тэрыторыю Расіі не пазначыў, што будзе займацца інфармацыйнай працай, таму яго не лічаць журналістам.

Адвакат Сушчанкі Марк Фейгін заявіў, што ўкраінца могуць абмяняць на Кірыла Вышынскага, галоўнага рэдактара РІА Навіны-Украіна, які затрыманы ва Украіне і абвінавачваецца ў дзяржаўнай здрадзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі