У Расіі суд апраўдаў гісторыка Дзмітрыева, якога вінілі ў вырабе дзіцячага порна

У Расіі суд апраўдаў гісторыка Дзмітрыева, якога вінілі ў вырабе дзіцячага порна

Петразаводскі гарадскі суд апраўдаў кіраўніка карэльскай філіі "Мемарыялу", гісторыка Юрыя Дзмітрыева. Яго вінавацілі ў выкарыстанні фота непаўналетняй прыёмнай дачкі для вырабу парнаграфіі і здзяйсненні распусных дзеянняў над ёй.

Суд, як піша "Новая газета", прызнаў дзмітрыева вінаватым толькі ў захоўванні зброі, за ім захавалі права на рэабілітацыю. Суд прызначыў кіраўніку "Мемарыялу" два гады шэсць месяцаў абмежавання волі. Наступныя тры месяцы ён будзе абавязаны адзначацца ў паліцыі.

Раней пракуратура патрабавала для Дзмітрыева дзевяць гадоў калоніі.

Гісторыку інкрымінавалі дзевяць фотаздымкаў, знойдзеных у яго камп'ютары. На фота была яго прыёмная дачка Наталля без адзення. Дзмітрыеў заяўляе, што фатаграфаваў дзяўчынку аголенай, каб кантраляваць яе развіццё і трымаць справаздачу перад органамі апекі. Падобных здымкаў у Дзмітрыева на камп'ютары сотні, і да астатніх фатаграфіяў следства прэтэнзій не мела.

Паплечнікі Дзмітрыева заяўляюць, што гісторыка пераследуюць за шматгадовую працу па аднаўленні памяці пра ахвяраў палітычных рэпрэсій. Напрыклад, у 1997 годзе экспедыцыя пад кіраўніцтвам Дзмітрыева выявіла Сандармох — месца пакарання больш за дзевяць тысяч чалавек падчас Вялікага тэрору. Таксама Дзмітрыеў выявіў маштабныя пахавання рэпрэсаваных на Салаўках, уздоўж Беламорканала, вакол Петразаводска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі