ДТЗ з удзелам расійскай вайсковай тэхнікі адбылося пад Белгарадам — бронетранспарцёр пратараніў прыватны дом. Пра гэта паведамляе Telegram-канал Baza.
Паводле папярэдняй версіі, кіроўца гусенічнага бронетранспарцёра не справіўся з кіраваннем і таму заехаў у дом. У доме, дарэчы, знаходзілася гаспадыня, але яна, на шчасце, не пацярпела.
ДТЗ адбылося ў пасёлку Уразава Валуйскага раёна — гэта 12 кіламетраў ад мяжы з Украінай, супраць якой Расія развязала вайну.


Гаспадыня ў момант ДТЗ была дома, але яна, на шчасце, не пацярпела / @bazabazon