У Расіі "па просьбах" маладых людзей павялічваюць прызыўны ўзрост

Расійскія прызыўнікі / ТАСС
Расійскія прызыўнікі / ТАСС

Ніжнюю мяжу прызыўнога ўзросту на тэрміновую службу ў Расіі не будуць павышаць да 21 года, заявіў старшыня камітэта Дзярждумы па абароне Андрэй Картаполаў. Яго словы прыводзіць РІА "Новости". Але верхнюю мяжу, як і анансавалі, павысяць да 30 гадоў.

"Ніжнюю мяжу вырашана пакінуць 18 гадоў, бо вельмі шмат хлопцаў хоча пайсці служыць менавіта ў 18 гадоў", — сказаў дэпутат. Паводле яго, гэтыя нормы будуць выкарыстоўваць ужо падчас вясновага прызыву ў 2024 годзе.

Характэрна, што ў першым чытанні дэпутаты Дзярждумы пагадзіліся на змяненне прызыўнога ўзросту ў межах 21-30 гадоў. У тлумачальнай запісцы да праекта гаварылася, што павышэнне ніжняй мяжы прызыўнога ўзросту дасць маладым людзям магчымасць атрымаць адукацыю. У другім чытанні дэпутаты будуць галасаваць ужо за новы праект, у якім прызыўны ўзрост складае 18-30 гадоў. Цяпер на тэрміновую службу ў Расіі прызываюць маладых людзей ва ўзросце 18-27 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі