У пятніцу ўначы ў Беларусі будзе да -13

У пятніцу ўначы ў Беларусі будзе да -13

22 лютага ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет

Істотных ападкаў не прагназуецца, толькі ўначы і зранку па паўднёвым захадзе Брэстчыны пройдзе снег, будзе слабая завея. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер чакаецца паўночны парывісты, уначы па ўсходзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны — моцны парывісты. 

Уначы будзе 7-13 ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе — 3-6 марозу. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад 2 да 8 са знакам "мінус".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі