У пятніцу ў Беларусі будзе да +10 градусаў, дажджы
![За тыдзень да вясны ідуць дажджы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/rain-2590618_1280.jpg.webp?itok=TcuxBAV-)
За тыдзень да вясны ідуць дажджы / pixabay.com
У пятніцу, 23 лютага, у Беларусі магчымыя ападкі — у асноўным пройдуць дажджы. Сіноптыкі папярэджваюць, што на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца, а месцамі парывы ветру будуць дасягаць 14 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +1 да +6 градусаў (у Мінску — ад +1 да +3), у дзённыя гадзіны — ад +3 да +8 (на поўдні краіны — да 10 цяпла, у сталіцы — ад +5 да +7).
Сіноптыкі кажуць, што ў канцы лютага ў Беларусі захаваецца цёплае надвор'е. На наступным тыдні крыху пахаладае. Прагназуюцца дажджы.
![У пятніцу ў Беларусі будзе да +10 градусаў, дажджы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/SmygF6hcEdY.jpg.webp?itok=hlA6yPYz)
vk.com/belgidromet
![У пятніцу ў Беларусі будзе да +10 градусаў, дажджы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Q7ibEY1YNv8.jpg.webp?itok=u1uxYT-Z)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.