Вы тут

У пятніцу прагназуюць парывісты вецер — да 15-18 метраў за секунду

15 кастрычніка будзе не халодна, але ветрана / БЕЛТА

У пятніцу, 15 кастрычніка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы па захадзе, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. Удзень прагназуецца парывісты вецер, а месцамі — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду. 

Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 вышэй за нуль, у асобных раёнах чакаюцца замаразкі ад 0 да -3. Удзень будзе +8...+14.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.