У пятніцу, 8 красавіка, долар знізіўся на 63 рублі

У пятніцу, 8 красавіка, долар знізіўся на 63 рублі

У пятніцу, 8 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацыянальны банк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся на 63 рублі і складае 20 029, курс еўра знізіўся на 141 — да 22 742 рублёў, курс расійскага рубля крыху вырас — з 296,38 да 296,76 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,23%.

Нагадаем, што ў чацвер, 7 красавіка, курс долара ЗША знізіўся на 144 рублі да 20 092, курс еўра знізіўся на 94 — да 22 883 рублі, курс расійскага рубля вырас — з 295,36 да 296,38 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі