У Пуціна і Кабаевай адначасова з'явіліся заручальныя пярсцёнкі (фота)

Расійскага кіраўніка з пярсцёнкам зафіксаваў стоп-кадр тэлеканала "LifeNews" на яго сустрэчы з міністрам абароны Егіпта Абдэльфаттаху ас-Сісі. Пазней LifeNews выдаліў гэты твіт, адзначае znak.com.


 
Раней на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў таксама з заручальным пярсцёнкам была ўпершыню заўважаная Аліна Кабаева.



У расійскай прэсе неаднаразова з'яўляліся чуткі пра тое, што Уладзімір Пуцін і Аліна Кабаева сустракаюцца. Але пра якія-небудзь змены ў сямейным становішчы прэзідэнта і знакамітай гімнасткі пакуль не паведамлялася.



Фота — znak.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі