Вы тут

У праваабаронцы Насты Лойкі прайшоў ператрус

Наста Лойка / Еўрарадыё

Затрыманую сёння ўдзень праваабаронцу Насту Лойку даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама на Акрэсціна. Пра гэта паведамляе пазбаўлены дзяржрэгістрацыі праваабарончы цэнтр Human Constanta.

Дома ў яе адбыўся ператрус. Па звестках праваабаронцаў, Лойка пры гэтым прысутнічала.

Чакаецца, што яе допыт адбудзецца 14 або 15 жніўня. Працэсуальны статус Лойкі пакуль невядомы.

Як расказвала Еўрарадыё, дзяўчыну затрымалі ўдзень 13 жніўня супрацоўнікі Дэпартамента фінансавай разведкі. 

Яе калегі размясцілі ў сацсетках відэазапіс, зроблены Лойкай на выпадак затрымання. Яна кажа, што займаецца праваабарончай дзейнасцю, і толькі за гэта яе пераследуюць у Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.