У Польшчы забароняць гандаль па нядзелях

У Польшчы забароняць гандаль па нядзелях

У Польшчы прынялі закон аб забароне гандлю па нядзелях — гэтая норма набудзе моц 1 сакавіка 2018 года. Ужо налета гандаль будзе дазволены ў дзве нядзелі на месяц — першую і апошнюю. У 2019 годзе — у адну нядзелю на месяц, а ў 2020 годзе гандаль па нядзелях будзе цалкам забаронены.

Выключэннем стануць толькі аўтазапраўкі, вакзалы, аэрапорты, аптэкі, частка кветкавых крамаў, сувенірныя крамы і інтэрнэт-крамы.

Як піша TUT.by, спробы забараніць нядзельны гандаль на заканадаўчым узроўні ў Польшчы рабіліся цягам 28 гадоў. Пры гэтым, паводле звестак апытання, зладжанага ў сакавіку 2017 года, 59% палякаў былі супраць забароны гандлю па нядзелях, а 35% падтрымлівалі новыя правілы.

Беларусы штогод трацяць у польскіх крамах болей за 100 мільёнаў еўра. Таксама на “закупы” ездзяць жыхары Расіі, Украіны, Літвы і Латвіі. Скарачэнне гандлю па выходных можа адбіцца на гандлёвых сетках у памежных рэгіёнах ва ўсходняй Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі