У Польшчы выйшла кніга пра пратэсты ў Беларусі 2020 года

У Польшчы выйшла кніга пра пратэсты ў Беларусі 2020 года

У Польшчы выйшла кніга пра пратэсты ў Беларусі 2020 года. Яе назва — "Марш Беларусі. Жнівень — снежань 2020" (выдавец — варшаўскі фонд Ośrodek Karta). У кнізе апісваюцца падзеі ў нашай краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня мінулага года.

"Тое, што адбывалася... ва ўсёй Беларусі, ва ўсім грамадстве, мае такое ж значэнне, як дзейнасць “Салідарнасці” ў Польшчы ў жніўні 1980 года і Майдан у Кіеве  на рубяжы 2013 і 2014 гадоў, цытуе словы рэдактара Збегнева Глюзы polskieradio.pl. — Падзеі ў Беларусі ў 2020 годзе — гэта трэці этап аднаго працэсу".

Выдаўцы нагадваюць, што раней яны ўжо выпускалі кнігу пра пратэсты ў Беларусі — "Менская вясна — 1996. Кроніка, дакумэнты, сьведчаньні".

Кнігі пра беларускія пратэсты выдаюцца ў розных краінах свету.

У Польшчы выйшла кніга пра пратэсты ў Беларусі 2020 года
Вокладка кнігі / ksiegarnia.karta.org.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі