У Польшчы праходзіць устаноўчая канферэнцыя "Дэмакратычнага інстытута"

16 студзеня ў польскім мястэчку Белавежа праходзіць устаноўчая канферэнцыя міжнароднай арганізацыі "Дэмакратычны інстытут", якая мае намер дзейнічаць у Беларусі. Пра гэта са спасылкай на аднаго з лідэраў аргкамітэта па стварэнні руху "Маладая Беларусь" Змітра Каспяровіча піша "БелаПАН". У канферэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі міжнароднай моладзевай арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія), моладзевай арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты", аргкамітэта па стварэнні руху "Маладая Беларусь", польскіх арганізацый.

"Мэтай ствараемага аб'яднання будзе садзейнічанне дэмакратычным ператварэнням у Беларусі", — адзначыў сп. Каспяровіч.

Ён падкрэсліў, што гэта асабліва актуальна ў перадпачатку выбараў дэпутатаў у мясцовыя саветы і прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. "Мы спадзяемся, што новае аб'яднанне дапаможа беларускім арганізацыям больш эфектыўна дзейнічаць у перыяд вялікіх палітычных і агульнаграмадзянскіх кампаній", — сказаў Зміцер Каспяровіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі