У Польшчы адмяняюць "кавідныя палажэнні", якія дапамагалі легалізацыі беларусаў

Польча мяняе правілы легалізацыі замежнікаў / Sputnik
Польча мяняе правілы легалізацыі замежнікаў / Sputnik

У Польшчы нечакана адмяняюць "кавідныя палажэнні", якія датычаць падаўжэння віз, тэрміну дзеяння дакументаў і тэрмінаў падачы заяў на ВНЖ, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.

Адпаведны закон падпісаў 25 студзеня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Гэта змены ў закон аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай краіны і некаторыя іншыя акты.

Новы закон набывае моц з 24 жніўня. Нягледзячы на назву, ён датычыць не толькі грамадзян Украіны, а ўсіх замежнікаў у Польшчы.

Згодна з ім, калі тэрмін дзеяння дакументаў замежніка скончыўся, але быў падоўжаны праз "кавідныя палажэнні", яму варта ўжо цяпер заняцца легалізацыяй свайго знаходжання ў Польшчы!

Палажэнні, якія будуць адмененыя з 24 жніўня 2023 года:

— падаўжэнне тэрміну падачы заявак на прадстаўленне іншаземцам відаў на жыхарства;
— падаўжэнне тэрміну дзеяння відаў на жыхарства;
— падаўжэнне тэрміну дзеяння часовых пасведчанняў асобы іншаземца (TZTC), выдадзеных падчас працэдуры прадстаўлення міжнароднай абароны;
— падаўжэнне тэрміну дзеяння нацыянальных віз і дазволаў на часовае пражыванне;
— падаўжэнне тэрміну выезду замежніка з тэрыторыі Рэспублікі Польшча.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі