У Польшчу прыедзе Донадьд Трамп

У Польшчу прыедзе Донадьд Трамп

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп наведае Польшчу. Як піша “Газета выборча”, 6 ліпеня ён прыме ўдзел у форуме дзяржаў Міжмор’я, які пройдзе ва Уроцлаве. Пра гэта паведаміў Кшыштаф Шчэрскі з канцылярыі прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды.

Газета таксама піша, што мае візыт Дональда Трампа ў Польшчу пацвярджае амерыканскі бок і агенцтва REUTERS.

Пра магчымасць візіту прэзідэнта ЗША “Выборча” паведаміла 8 чэрвеня са спасылкай на шэраг дыпламатычных крыніц, якія не былі названыя. Паведамлялася, што 7 ліпеня Дональд Трамп мяркуе ўдзельнічаць у саміце лідараў краін G20, які пройдзе ў Гамбургу, а напярэдадні мае намер прыехаць у Польшчу. Паводле звестак польскага выдання, у Гамбургу Дональд Трамп таксама сустрэнецца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

“Выборча” са спасылкай на інфармагенцва РАР паведаміла, што ў Польшчу ўжо прыбылі агенты сакрэтнай службы, якія адказваюць за бяспеку прэзідэнта ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі