У Полацку з’явілася бронзавая скульптура прафесара (фота)

У Полацку з’явілася бронзавая скульптура прафесара (фота)

У Полацку з’явілася бронзавая скульптура прафесара. Яе ўсталявалі на пляцоўцы Полацкага ўніверсітэта, на тэрыторыі былога калегіума. Вышыня скульптуры — 2,7 метра. Як адзначае БЕЛТА, мерапрыемства было прымеркавана да Дня ўніверсітэта.

Аўтарам скульптурнай кампазіцыі “Прафесар Полацкай акадэміі” з’яўляецца дэкан мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандр Прохараў. Вобраз прафесара зборны. У левай руцэ ён трымае кнігу, указальным пальцам правай рукі паказвае ўверх, а глядзіць у бок бронзавай скульптуры студэнта. Апошнюю ўсталявалі ў 2010 годзе на той жа пляцоўцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі