У Піратах Карыбскага мора-4 Пенелопу Крус заменіць яе родная сястра

Моніка Крус на 3 гады маладзейшая за сястру, цяпер ёй 33 гады. Яна вельмі падобная на Пенелопу і ужо пагадзілася замяніць яе ў ролі дачкі пірата Чорная Барада і сяброўкі капітана Джэка Вераб'я. У сябе на радзіме Моніка - кіназорка, аднак, у адрозненні ад Пенелопы, не змагла дамагчыся поспеху ў Галівудзе з-за дрэннай англійскай. Зараз у яе з'явіўся добры шанец, адзначае таблоід The Sun.



Гэта нечаканая ракіроўка звязана з тым, што Пенелопа Крус зараз знаходзіцца на пятым месяцы цяжарнасці і больш не зможа здымацца.

Паводле Корреспондент.net
Фота: dailymail.co.uk, millionlooks.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі