У Пінску затрымалі актывіста прадпрымальніцкага руху Аляксандра Васільева

У Пінску ў нядзелю чарговы раз затрымалі мясцовага актывіста прадпрымальніцкага руху Аляксандра Васільева.  На Цэнтральным рынку горада да яго падышлі міліцыянты і запатрабавалі, каб ён прайшоў з імі  пастарунак. Калі Васільеў хацеў патэлефанаваць родным і папярэдзіць аб здарэнні, праваахоўнікі адабралі ў яго мабільны тэлефон.

Як стала вядома, Аляксандра Васільева абвінавачваюць у дробным хуліганстве. Праўдападобна, заўтра адбудзецца суд.

Нагадаем, што пад час апошніх акцыяў прадпрымальнікаў, Аляксандр Васільеў ужо затрымліваўся за “дробнае хуліганства”, аднак, суд, з-за супярэчлівых паказанняў сведкаў-міліцыянтаў, прызнаў яго віну недаказанай, аднак, прысудзіў штраф за непапардкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Глеб Паўлоўскі, Еўрарадыё, Пінск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі