У Пінску ўзмоцненыя меры бяспекі на ўсіх мерапрыемствах

Пінчукоў непрыемна ўразіла тое, што падчас нядаўняга футбольнага матчу, заўзятараў на стадыён прапускалі пасля дагляду і не дазвалялі праносіць піва і іншыя напоі.
Кіраўніцтва мясцовай міліцыі заявіла, што з нядаўняга часу ў Пінску ўсе масавыя мерапрыемства будуць суправаджацца ўзмоцненымі мерамі бяспекі.

Месцы масавых мерапрыемстваў будуць абнесеныя спецыяльнымі агароджамі, іх папярэдне будуць правяраць сапёры. Патрапіць за агароджу можна будзе толькі праз металадэтэктар і пасля агляду рэчаў.

На ахоўную тэрыторыю будзе забаронены ўваход з сумкамі, пакетамі і спіртнымі напоямі. Гэтая заява агучваецца на мясцовым радыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі